Выдвинули кандидатами в депутаты

Общество

У канцы мінулага тыдня ў ПУП “Сарочына” прайшоў справаздачны сход, на якім акрамя эканамічных пытанняў, абмеркавання сацыяльных ільгот работнікаў адбылося і вылучэнне кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе гэтыя пытанні вельмі цесна ўзаемазвязаны. І працоўны калектыў скарыстаўся правам вылучаць свайго прадстаўніка, каб прасцей было вырашаць набалелыя жыццёвыя пытанні не толькі на раённым ўзроўні. Кандыдатура кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў на сходзе паступіла толькі адна – дырэктара комплексу Віктара Пятровіча Сяргеева. І гэта заканамерна. У гэтым стабільным калектыве за столькі год пераканаліся ў арганізатарскіх здольнасцях кіраўніка, вядома яго справядлівая жыццёвая пазіцыя як дзеючага дэпутата раённага Савета дэпутатаў, старшыні пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця. Таму і кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Арэхаўскай выбарчай крузе №27 таксама вылучаны В.П.Сяргееў.

Кандыдатам у дэпутаты Сарочынскага сельскага Савета дэпутатаў вылучана галоўны бухгалтар прадпрыемства Людміла Уладзіміраўна Бародзіч.

Калектыў аднагалосна прагаласаваў за прапанаваныя кандыдатуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *