Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання пройдзе з 2 па 31 жніўня ўключна.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі — задача раённых, а ў гарадах абласнога падпарадкавання — гарадскіх Саветаў дэпутатаў і раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама.
Час да 2 жніўня мясцовым уладам даецца для таго, каб падабраць адпаведныя кандыдатуры, якія затым будуць разгледжаны на абласным сходзе дэпутатаў базавага ўзроўню. Пасля гэтага абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэты павінны ў трохдзённы тэрмін прадставіць у ЦВК дакументы аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі для рэгістрацыі.
Членаў верхняй палаты парламента выбіраюць шляхам тайнага галасавання на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. Выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна.
БелТА.