Алла Васильевна Апёнок

Наш современник

 Больш за дваццаць гадоў прайшло, як Ала Васільеўна Апёнак прыехала ў вёску Іллюшына з Украіны. Там жыла, вучылася ў школе, потым у тэхнікуме. Па спецыяльнасці яна тэхнік-тэхнолаг грамадскага харчавання. На Ушаччыну маладая жанчына трапіла, бо гэта радзіма мужа. Тут і прыжылася. P1010008 

 

 Спачатку Ала Васільеўна працавала поварам у школьнай сталовай, потым – прадаўцом у “Лясных азёрах”.

У свой вольны час жанчына самым актыўным чынам удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці пры Іллюшынскім СДК: яна вельмі прыгожа спявае. У свой час запрасілі Алу Васільеўну і ў народны клуб нацыянальных культур “Дружба” пры сельскім Доме культуры. З задавальненнем яна наведваецца і цяпер.

Менавіта актыўнасць гэтай жанчыны ў культурным жыцці вёскі і садзейнічала таму, што ёй прапанавалі работу бібліятэкара Іллюшынскай бібліятэкі. Вось ужо трэці год, як яна на гэтай пасадзе, да якой падыходзіць з пастаяннай цікавасцю, творчым інтарэсам, асабістай ініцыятывай.

Работа Алы Васільеўны ў бібліятэцы зацікавіла яе дачку Марыну. Дзяўчына добра вучылася ў школе (скончыла яе на “8”, “9”), прымала актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах, а яшчэ любіла прыходзіць да маці ў царства кніг. Спадабалася прафесія, якая нясе людзям веды, пашырае кругагляд. І Марына паступіла ва універсітэт культуры на факультэт “Інфармацыйна-дакументных камунікацый”, займаецца па спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліятэкаграфія”.

Сын Алы Васільеўны, Сяргей, скончыў Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж. Працуе ў СВК “Старасельскі-Агра” механікам. Далі яму дом, узяў крэдыт як малады спецыяліст, купіў неабходнае ў хату.

Сёння жанчына вельмі рада, што яна, украінка, цёпла ўспрымаецца мясцовымі беларусамі. І не толькі. Сярод яе сябровак па клубу “Дружба” і па жыцці – носьбіты: башкірскай культуры – Вольга Візгалава, казахскай – Вера Сямёнава, узбекскай – Ірына Кемстач. Жанчыны абменьваюцца рэцэптамі, расказваюць адна адной аб іншых самых розных традыцыях, дзеляцца сваімі радасцямі, дапамагаюць, калі трэба.

Усё задавальняе Алу Васільеўну, усё нясе ёй аптымізм на яе другой радзіме, Ушаччыне, сярод добрых, шчырых людзей.

 

 

 

 

 

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

На здымку: А.В.Апёнак.

 

 

 
 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *