Елена Подголо

Ими гордятся Наш современник

 Алена Мікалаеўна Падгола звыш дваццаці гадоў працуе выхавальніцай установы адукацыі “Дзяржаўны дзіцячы яслі-сад №1 г.п.Ушачы”.

Граматны, кваліфікаваны, творча працуючы, ініцыятыўны педагог.

Сваю работу будуе на аснове заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі, нарматыўна-прававых і праграмна-метадычных дакументаў па дашкольнай адукацыі. Агульнаадукацыйны працэс арганізоўвае на высокім навуковым і педагагічным узроўні. Вызначаецца вобразнасцю, арыгінальнасцю ў вырашэнні педагагічных задач і здольнасцю да поўнай самарэалізацыі ў рабоце. Валодае асаблівым талентам выхавання ў кожным дзіцяці дабрыні, спагадлівасці, справядлівасці.

Педагог мае добрыя прагнастычныя здольнасці, умела плануе работу з выхаванцамі на аснове вывучэння іх індывідуальных асаблівасцей, інтарэсаў і пазнавальнага развіцця. Выкарыстоўвае ў практыцы работы сучасныя навукова-метадычныя матэрыялы і новыя тэхналогіі.

Асаблівую ўвагу ў сваёй рабоце выхавальніца ўдзяляе развіццю творчых здольнасцей дзяцей. Выхаванцы яе групы ўмеюць не толькі бачыць і разумець прыгожае, але і ствараць прыгажосць вакол сябе і іншых. Шмат увагі ўдзяляе маральнаму, экалагічнаму і патрыятычнаму выхаванню, рабоце з адоранымі дзецьмі, вывучэнню практыкі работы калег і распаўсюджванню ўласнага педагагічнага вопыту.

Алена Мікалаеўна з’яўляецца членам творчай групы, ёю распрацавана серыя метадычных матэрыялаў па праграме “Пралеска” ў рубрыцы “У дапамогу выхавальніку”, а таксама па тэме “Ушачызнаўства”.

А.М.Падгола карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод работнікаў калектыву, бацькоў, вялікай любоўю з боку дзяцей. Яе прозвішча занесена на раённую Дошку гонару.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *