«Молодожёны» Шалаки

Золотые юбиляры

Якая сямейная пара не марыць дажыць да залатога вяселля? Рытарычнае пытанне. А калі яшчэ сумеснае жыццё пражыта ў згодзе і любві, дык гэты сямейны юбілей можа і ўвогуле падасца самым што ні на ёсць галоўным святам жыцця. Свадьбы 043

 

 

У гэтым сэнсе пашчасціла “залатым маладажонам” з Матырына. Леанід Фёдаравіч і Таццяна Сцяпанаўна Шалакі прайшлі разам па жыцці доўгія паўстагоддзя і зноў, як некалі маладыя, узяўшыся за рукі, сустрэлі гэтую паважаную дату сямейнага жыцця. З нагоды юбілею сям’і ў Матырынскім СДК было наладжана свята сямейна-бытавога календара “Залатое вяселле”.

 к і заўжды падчас такіх мерапрыемстваў прыгадваецца біяграфія галоўных герояў. І вядучая – Галіна Рудзёнак пачала расказ аб іх жыцці. Таццяна Сцяпанаўна родам з Бікульніч. Ад 14 гадоў пайшла працаваць – пасвіла свіней, а ў 16 ужо перайшла свінаркай на ферму. Леанід Фёдаравіч – карэнны матырынец, скончыў курсы трактарыстаў у Селішчах. Пасля расфарміравання МТС працаваў на скрэперы – рамантаваў дарогі.

 

 

Іх шляхі перасекліся выпадкова. Старшыня калгаса імя Леніна папрасіў аказаць дапамогу ў рамонце дарогі на Бікульнічы. Там і сустрэў хлопец сваё каханне.

Сціплае вяселле Леанід і Таццяна згулялі ў далёкім 1960-м. Не было ні яркіх кветак, ні такой колькасці гасцей. Толькі гэта не галоўнае для старту ў вялікае сямейнае жыццё. Было б каханне, узаемаразуменне і павага. А такія пачуцці Леанід Фёдаравіч і Таццяна Сцяпанаўна не толькі змаглі пранесці і зберагчы, а і памножыць на пяцьдзесят пражытых разам гадоў.

Вельмі пранікнёным было віншаванне дзяцей. Чацвёра сыноў разам са сваімі жонкамі і дзецьмі нізка кланяліся маці і тату, якія не толькі далі жыццё, а і выхавалі іх дастойнымі людзьмі.

У гэты дзень юбілярам прадстаяла, як і пяцьдзесят гадоў таму, услых прызнацца, што любяць адзін аднаго. І іх пачарговыя адказы ў выглядзе кароткага “да” мелі ў гэты вечар асаблівае гучанне. Цвёрда, упэўнена, і ў той жа час з нейкай пяшчотай і глыбінёй яны вымаўлялі гэтыя словы, а пасля дзяліліся сакрэтамі сямейнага шчасця.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў зале гучалі любімыя песні юбіляраў у выкананні Іны Клімавай і Ганны Краўчонак. Песенны падарунак сям’і падрыхтавалі і ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Матырынская спадчына”. Прагучалі віншаванні ад Ушацкага сельвыканкама і ААТ “Ушацкі райаграсервіс”, дзе працавалі Леанід Фёдаравіч і Таццяна Сцяпанаўна.

Калі “залатыя” юбіляры дзялілі святочны каравай, то жадалі ўсім, хто яго паспрабуе, такога ж доўгага і шчаслівага сумеснага жыцця.

 

 

 

Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:

“залатое” вяселле сям’і Шалак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

 

 

 

 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *