Наталля Міхайлаўна Прашковіч скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут, на той час пераважна мужчынскі факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Яе заўсёды вабіла будаўніцтва як галіна, якая не стаіць на месцы, якая, па сутнасці, мяняе воблік любога горада і пасёлка.
ГБУ тады толькі арганізаваўся, а таму ёй, маладому спецыялісту, нялёгка даводзілася. Набіралі людзей, стваралі базу, абучалі спецыялістаў. З асаблівым стараннем уні- кала ва ўсе тонкасці справы Наталля Міхайлаўна, але, прызнаецца, што без дапамогі вопытных настаўнікаў не змагла б так хутка вывучыць шматлікую будаўнічую дакументацыю. А калі ў 1985 годзе ГБУ аб’ядналі з МСО, у новай арганізацыі – ПМК-66 Наталлі Міхайлаўне як вопытнаму работні- ку і адказнаму спецыялісту прапанавалі ўзначаліць планава-вытворчы аддзел.
Названы аддзел, дзе працуе 6 спецыялістаў, практычна з’яўляецца арганізацыйным ядром усяго прадпрыемства. Мяркуйце самі, у яго функцыі ўваходзіць інжынерная падрыхтоўка аб’ектаў, складанне планаў і бізнес-планаў, налічэнне заработнай платы, падрыхтоўка ўсёй выканаўчай дакументацыі пры падрыхтоўцы аб’екта да здачы, заказ і спісанне матэрыялаў, кантроль якасці выканання работ і многае іншае. І гэта вялікае кола пытанняў кантралюе Наталля Міхайлаўна. Пры ўсёй складанасці многіх рабочых момантаў, пры напружанасці графікаў выканання, жанчына прызнаецца, што работу сваю вельмі любіць, ведае і ні на якую больш не прамяняла б. Побач працуюць вопытныя работнікі, на дапамогу якіх можна разлічваць у любую хвіліну.
Хоць вольнага часу ў Наталлі Міхайлаўны не вельмі многа, аднак кветкі пасадзіць каля сваёй хаты – гэта патрэба душы, для якой абавязкова знаходзіцца хвіліна. І працяглая зіма заўсёды падагравае вясенняе жаданне хутчэй апусціць рукі ў зямлю і заняцца клумбамі. Ну а яшчэ душу сагравае шасцігадовы ўнук, які часта гасціць у бабулі і дзядулі і не дае ім сумаваць.
Наталля Міхайлаў
А.ПАШКОВІЧ.
На здымку:

Наталля Міхайлаўна Прашковіч.
А.ПАШКОВІЧ. На здымку: