Учительница Старосельской школы Я.Стрижонок

Наш современник

Кожнаму чалавеку на жыццёвым шляху сустракаецца вельмі шмат самых розных людзей. Адны з іх праз пэўны час забываюцца, пра іншых памятаюць заўсёды. SDC11919

Першы раз у першы клас… Такі хвалюючы і невядомы момант для дзяцей. У іх жыцці з’яўляецца чалавек, які і вядзе ў новае, яшчэ нязведанае. Першы настаўнік… Менавіта яго асоба застаецца ў памяці назаўсёды. Ён строгі і добры адначасова, гатовы дапамагчы, растлумачыць і выслухаць. Калі прыгадваю свае школьныя гады, то ўспамінаю сваю першую настаўніцу – Ядвігу Раманаўну Стрыжонак.

Лёс прывёў яе з Мінскай вобласці на Ушаччыну, якая і стала для жанчыны родным краем. З дзяцінства Ядвіга марыла быць настаўніцай. Але не адразу і не так лёгка ўдалося ажыццявіць сваю мару. Пасля вучобы ў Гарадку атрымала зусім іншую спецыяльнасць. Але, як кажуць, калі штосьці адбываецца – значыць так і павінна быць, бо менавіта там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам і верным спадарожнікам.

Пасля заканчэння тэхнікума яны прыехалі на яго радзіму – у Іллюшына, дзе і пачыналася іх сямейнае жыццё. Паступова мара стаць настаўнікам перарасла ў мэту, якая і была дасягнута. Ядвіга Раманаўна завочна скончыла тады яшчэ педагагічны інстытут у Віцебску. Пачынала важатай у Старынцы. Пасля праводзіла ўрокі замежнай мовы, бо вельмі добра ведала нямецкую. А ў 1985 годзе маладая сям’я пераехала ў Старое Сяло, дзе мужу, у якога таксама педагагічная адукацыя, была прапанавана пасада дырэктара Старасельскай школы, а Ядвізе Раманаўне – настаўніка малодшых класаў. З таго часу сям’я жыве і працуе там.

Калі Ядвіга Раманаўна пачынала сваё настаўніцтва, у малодшых класах вучылася вялікая колькасць дзяцей, з кожным годам усё больш было маленькіх першакласнікаў. Такіх розных – непаседлівых і спакойных, уважлівых і рассеяных, цікаўных і старанных. І ўсіх іх трэба было навучыць многаму, закласці трывалы падмурак для атрымання далейшых ведаў. З гэтай задачай жанчына спраўлялася добра, бо ў яе было і ёсць зараз самае галоўнае – жаданне працаваць і любоў да дзяцей. Сёння, прызнаецца мая настаўніца, нават не ўяўляе сябе ні ў якой іншай ролі. У апошнія гады змяншаецца колькасць вясковага насельніцтва і адпаведна маленькіх дзяцей, усё менш першакласнікаў садзіцца за парты ў Старым Сяле.

У гэтым навучальным годзе ў першым класе ў Я.Р.Стрыжонак усяго адзін чалавек, а ў 3-м, дзе яна таксама выкладае, – два. Не параўнаць, у маім калісьці першым класе было 24. Затое цяпер у настаўніка ёсць магчымасць з кожным займацца індыві- дуальна, а вучню паспяхова засвойваць усе тэмы.

Ядвіга Раманаўна адпрацавала ў Старасельскай школе 25 гадоў. Як і на пачатку сваёй дзейнасці, так і цяпер яна старанна і з адказнасцю рыхтуецца да кожнага свайго ўрока, імкнецца зрабіць іх як мага больш інфармацыйна насычанымі і карыснымі.

Акрамя таго, што Ядвіга Раманаўна вопытная і добрая настаўні- ца, яна яшчэ клапатлівая маці і жонка, разам з мужам вырасцілі і выхавалі дастойных дзяцей – дачку і сына, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, добра працаўладкаваліся, жывуць у Віцебску.

Хутка бяжыць час і сёння ёй даводзіцца вучыць ужо дзяцей сваіх былых вучняў, цяпер ужо дарослых і самастойных людзей.

Зусім нядаўна Ядвіга Раманаўна адзначыла свой юбілей. Хочацца пажадаць ёй самага галоўнага – здароўя, каб у жыцці было больш радасных і прыемных момантаў і не згасаў яркі агеньчык цеплыні і дабрыні.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

Я.Р.Стрыжонак.

Кожнаму чалавеку на жыццёвым шляху сустракаецца вельмі шмат самых розных людзей. Адны з іх праз пэўны час забываюцца, пра іншых памятаюць заўсёды.

В.ПОЛАЗАВА. На здымку:

Я.Р.Стрыжонак.м

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *