13 лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна, у аддзеле загса райвыканкама адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу жыхароў раёна Сяргея Бугая і Ганны Дук. Маладыя наўмысна выбралі датай нараджэння сваёй сям’і дзень, які папярэднічае Дню закаханых, бо само вяселле прыпадала на 14 лютага.
Менавіта па гэтай прычыне прыемныя карэктывы былі ўнесены і ў сцэнарый урачыстай рэгістрацыі шлюбу. Віншаванні і першыя сямейныя дакументы нованароджанай сям’і Бугай уручыла намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская. Павіншаваць маладую пару прыйшла на цырымонію і начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак. Яна выказала маладым цёплыя словы і пажаданні, уручыла каштоўны падарунак на памяць.
На здымку:рэгістрацыя шлюбу С.Бугая і Г.Дук.