Юбилей Рыгора Барадулина

Ими гордятся Наши земляки

У нашага знакамітага земляка Рыгора Іванавіча Барадуліна юбілей – 75-годдзе з дня нараджэння. Народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы, ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Гарадок нашага раёна. Скончыў Ушацкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў у розных выданнях. Быў галоўным рэдактарам штотыднёвіка “Братэрства”. Выпусціў шэраг кніг паэзіі і прозы. Піша літаратурныя артыкулы і эсэ. Робіць пераклады. Падрыхтаваў і апублікаваў слоўнік ушацкай гаворкі. 

Адметная сёлетняя зіма: марозная, снежная, як некалі даўно. Вось чытаю вершы нашага Рыгора Барадуліна, напісаныя дзесяцігоддзі таму, і паўстае перад вачыма карціна, як “снег тчэ мяккі змрок” – у вершы 1953-га, як “возера сярпом маладога лядку дажынае апошнія травы” (на трынаццаць гадоў пазней), яшчэ – “машыны за ноч заінелі, як бровы адстаўніка” (1970-ы). N-1809-1

Якія толькі вобразы ні навявае любая Ушаччына нашаму земляку па ўсім жыцці, не толькі на пачатку яго творчасці. І як жа інакш, калі, як піша вялікі паэт, “чалавек, як і дрэва, расце, карэніцца”. Ён прарастае са сваёй зямелькі, набіраецца соку і жыццядзейнасці.

З самага пачатку сваёй паэтычнай дзейнасці Рыгор Барадулін не проста выбірае тэму і рыфмуе, а радкамі выказвае свае пачуцці да Ушаччыны і маці. І праз дзесяцігоддзі вобразы не плавіліся, як снег, а пераўтвараліся ва ўсё вышэйшыя сумёты тугі і хараства. Гэта пацвярджаюць зборнікі вершаў “Маладзік над стэпам”, “ Нагбом”, “Неруш”, “Вяртанне ў першы снег”, “Свята пчалы”, “Вечалле” , “Амплітуда смеласці”, “Маўчанне перуна”, выпушчаныя ў 50-80 гады і пазней. Пра гэта гавораць як паэтычныя яго кнігі, так і напісаныя ў прозе.

Ад тэмы Бацькаўшчыны, геннага, духоўнага адзінства з мамай, якая застаецца для яго жывой, лагічным працягам стаў пераход непасрэдна да духоўнай паэзіі. Зборнік Рыгора Барадуліна “Ксты”, выпушчаны рымска-каталіцкай парафіяй Святога Сымона і Святой Алены ў 2005 годзе, нават быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію.

“Як у сцюдзёную раку, памалу ў Біблію заходжу”, – піша паэт. І далей: “Душу спакоем абмывае, як свет, глыбокая рака”.

У “Кстах” знаходзім і асабліва цікавы для нас, ушачан, раздзел “З падстрэшша мамінае хаты”, дзе прадстаўлены цудоўныя вершы, вобразныя радкі: “Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль”, “Не адлучаўся я зусім з вушацкай хаты анікуды”, “Мама – мая небадарная Біблія, якая мяне да жыцця прыручала”, “І сабака брэша па-зямляцку”, “Храм стыне з босай галавой пад чарапіцаю хмурынак”, “Мама нават і ў снах не ідзе да мяне, каб зацепліць спагадную свечку”.

Яшчэ ў адной кнізе – пра Ушаччыну і пра вечна жывую маму. Яна называецца “Паслаў бы табе душу… Ліставанне Рыгора Барадуліна з мамай (1954-1971 г)”. Шчырым сэрцам, хоць і з парушэннем правапісу, піша малапісьменная жанчына, выкладаючы свае святыя мацярынскія пачуцці дарагому сыну, будучаму вядомаму чалавеку. І ён шле ёй у канвертах часцінкі душы, толькі ўжо як студэнт, паэт: “Зязюленька баравая, зязюленька шэрая мая! Як ты кукуеш там адна, як ты кукуеш, ці вясёлая, ці смуткуеш?”

І гэта не першая кніга такога характару. Выйшла ў свет таксама кніга ліставанняў, толькі ўжо з сябрам, земляком, народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Рыгор Іванавіч пісаў пісьмы з Ушачы і Мінска ў вершаванай форме. Гэтыя творы – яшчэ адна яскравая старонка яго творчасці.

Амаль адначасова ў выдавецтве “Кнігазбор” выходзяць выбраныя творы нашага вядомага земляка. У ім вершы як з ранейшых зборнікаў, так і іншыя. Сярод іх – пад назвамі: “Псалмы Давыдавы”, “Палыновыя санеты”. Змешчаны паэмы. Прадстаўлена асобная проза. Маюцца “Пераклады і наследаванні”.

Выходзяць і выходзяць кніжкі. І сёлетні год – не выключэнне. Паважаны Рыгор Іванавіч, з днём анёла Вас! Жывіце доўга!

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

На здымку:

Р.Барадулін з аднакласнікам М.Крывёнкам і дзецьмі на сядзібе В.Быкава ў Бычках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *