Напрыканцы мінулага тыдня Дзень жывёлавода прайшоў на ферме вёскі Ліпаўкі КУСГП “Арэхаўна”. Як заўжды, эканамічныя паказчыкі работы – асноўная тэма для абмеркавання на такіх мерапрыемствах. Галоўны эканаміст гаспадаркі Т.А. Кміта падвяла вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за студзень у цэлым па сельгаспрадпрыемству і асобна па ферме Ліпаўкі. Лепшай даяркай па гаспадарцы названа Тамара Ананьеўна Мароз з фермы Слабада, якая надаіла за месяц ад кожнай каровы па 222 кілаграмы малака, а перадавіком фермы Ліпаўкі выйшла Аліна Аляксандраўна Спірыдовіч са 167 кілаграмамі. Т.А.Кміта засяродзіла ўвагу работнікаў фермы на якасці выпускаемай прадукцыі, растлумачыла прамую залежнасць узроўню заработнай платы ад якасных паказчыкаў.
Увогуле ферма Ліпаўкі традыцыйна ў ліку лепшых па надоях, а вось у першым месяцы бягучага года чамусьці здалі пазіцыі лідэраў і прапусцілі наперад ферму Слабада. На Дні жывёлавода даяркі запэўнілі ўсіх прысутных, што ў бліжэйшы час яны навярстаюць упушчанае.
А.ПАШКОВІЧ.