Приём в Великих Дольцах

Общество

 

PICT0055Чарговы прыём грамадзян старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак правёў у аграгарадку Вялікія Дольцы. З надзеяй на дапамогу прыйшла Аляксандра Пятроўна Савіна. Яна з’яўляецца апекуном двух непаўналетніх унукаў і хадайнічала, каб іх паставілі на чаргу на атрыманне кватэры ва Ушачы. Пры высвятленні сітуацыі аказалася, што за дзецьмі замацавана жыллё ў Вялікіх Дольцах, якое па стану праверкі 2008 года патрабавала капітальнага рамонту. Пытанне заяўніцы перададзена на разгляд па кампетэнцыі і пасля дэталёвага вывучэння сітуацыі жанчыне будзе дадзены адказ. Мы праз газету таксама растлумачым пазней, якія льготы маюць сіроты пры пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў жыллі.

Яшчэ адна заяўніца скардзілася на холад у ведамасным жыллі. Пры абмеркаванні сітуацыі з дырэктарам КУСГП “Вялікадолецкае” сышліся на тым, што гаспадарка бясплатна выдзеліць цэглу для таго, каб жанчына памяняла паравое ацяпленне на пячное.

 

 

 

Анатольевіч адказаў, што гэтае пытанне вырашае толькі дырэктар гаспадаркі. Рабочыя рукі гаспадарцы патрэбны, і калі пры гэтай сітуацыі ён застаецца без справы, значыць так зарэкамендаваў сябе.

 

 

 

В.КАРАЛЕНКА. На здымку:

падчас прыёму.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *