Со всеми удобствами без воды

Выясняем ситуацию

 

Да гэтага здымка можна было наогул не пісаць каментарый. І так зразумела, што калі побач з унітазам 8 вядзёр з вадой, то вады ў доме няма. Яе і не было ніколі ў гэтым ведамасным жыллі. Мабыць і цярпела б жанчына і далей, як пяць гадоў да таго. Ды звярнуцца да ўласнай гаспадаркі прымусілі абставіны. У канцы студзеня ў сям’і нарадзілася двойня. Прасіць жа дапамогі пачалі яшчэ ў жніўні, як толькі даведаліся пра такое папаўненне. Радасць, канечне, толькі не для жанчыны, на якую звалілася столькі клопатаў, а ў доме няма самага неабходнага – вады. Мабыць і самі б правялі, калі б ведалі, што кампенсуецца, як і ўстаноўка ванны і воданагравальніка. Аднак не робіць зараз гэтага сям’я, бо задаюць людзі лагічнае пытанне, чаму ў астатніх дамах, нават з такой планіроўкай, а не ў тых, што будуюцца зараз, людзі жывуць з умовамі, а яны, абодва працуючыя ў гаспадарцы, ходзяць за вадой не блізкі свет. Побач, праўда, стаіць калодзеж, вады ў якім то няма, то піць нельга. P1140486

Разумеючы пастаянна складанае становішча гаспадаркі, тым не менш паўстае іншае пытанне: як прымаўся гэты дом з такімі недаробкамі? І яшчэ на адну акалічнасць хацелася б звярнуць увагу адміністрацыі КУСГП “Арэхаўна”: на работу са зваротамі грамадзян. Адказ на пісьмовы зварот (вусныя ва ўвагу не бяром) за 23 верасня 2009 года Э.Каваленка атрымала толькі 14 студзеня 2010. І лічбы ў ім стаяць канкрэтныя, а на справе. Пэўна, не варта даваць абяцанні, якія не ў стане выканаць. Ну а даўшы слова, трымай, гэта не толькі справа гонару, але і патрабаванне заканадаўства.

На жаль, тэма браку ў службовым жыллі датычыцца не толькі домікаў першай лініі, калі яны будаваліся без добраўпарадкавання. Практычна ў кожнай гаспадарцы ёсць навасёлы, якія разрываюцца паміж радасцю ад атрыманага жылля і тым, за чый кошт ухіляць брак: укладваць свае грошы, ці чакаць, пакуль гэта зробяць адпаведныя інстанцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *