Выездной приём в Завечелье.

Общество

Найпершая праблема, якая датычылася многіх жыхароў вёскі, хто яшчэ трымае на падворку буйную рагатую жывёлу, – адсутнасць пашаў для яе выпасу. Намеснік кіраўніка мясцовай гаспадаркі І.А.Пятніца і старшыня сельскага выканаўчага камітэта Л.Я.Птушка ўзялі пытанне пад свой кантроль і паабяцалі з надыходам сезону выпасу яго вырашыць. М.М.Свідзінскі ад імя ўсіх жыхароў Лугавой вуліцы папрасіў зняць праблему з прарваным водаправодам. У некалькіх месцах яго прарыву з-пад зямлі б’юць “ключы” і пастаянна размываюць дарогу, што ўскладняе праезд “хуткай дапамогі”, дастаўку газу і дроў, іншых аўтамабіляў. Л.Я.Птушка паведаміла, маўляў, старыя водаправодныя трубы з-за сваёй зношанасці пастаянна даюць цечу ў розных месцах. Разам з мясцовай гаспадаркай, на балансе якой водаправод і знаходзіцца, прарывы ўжо неаднойчы ўхіляліся, аднак не паспеюць закапаць адзін участак, як праз некалькі метраў б’е новы “ключ”. Таму трэба мяняць усю старую водаправодную сетку, заключыла Л.Я.Птушка. А цяпер, калі зямля ўмёрзлая, нават і той участак, дзе цеча, неяк замяніць. Трэба чакаць вясны. У сваю чаргу А.Я.Вайцянкоў, пасля непасрэднага агляду вуліцы, паабяцаў людзям, што ў бліжэйшы час будзе прынята нейкае кардынальнае рашэнне па водазабеспячэнні яе жыхароў. Выездной 017

Многа скаргаў было на работу мясцовага магазіна. У прыватнасці, гаварылася аб парушэнні прадаўцом устаноўленага рэжыму работы, аб продажы тавараў з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці. Для больш дэталёвага разбору пытанні накіраваны па кампетэнцыі.

Узнімаліся таксама праблемы дрэннай работы радыётэлефона, неналежнай расчысткі дарог ад снегу, недастатковага асвятлення вуліц вёскі, былі і канкрэтныя просьбы па лепшай арганізацыі закупу малака ад насельніцтва.

Старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС С.М.Пугачоў азнаёміў вяскоўцаў са змяненнямі, якія нядаўна ўнесены ў Адміністрацыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь, прасіў старэйшыну вёскі Ю.Ц.Пуцыковіча дапамагчы знайсці жыхароў Завячэлля, якія не маюць пашпартоў, для далейшай выдачы іх.

Усе пытанні, узнятыя падчас выязнога прыёму, узяты на кантроль і будуць вырашаны адпаведнымі службамі.

падчас выязнога прыёму грамадзян.

А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *