Масленіца

Общество

 

На Масленіцу праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Падчас святкавання і пасля яе стала зразумела: зіма не збіраецца так лёгка і хутка саступіць месца вясне. Надвор’е ў гэтым годзе прыносіць усё больш сюрпрызаў. Нягледзячы на моцны снег, на плошчы гарпасёлка сабралася шмат людзей, а гэта яшчэ раз пацвярджае, што Масленіца адно з самых любімых народных святаў. Самы важны атрыбут яго, вядома, бліны. Прама на плошчы секліся дровы, палілася печка і пякліся бліны, якія можна было паспытаць адразу гарачымі. Жадаючых аказалася, канечне, шмат. Спечаныя на вуліцы, яны атрымліваліся вельмі смачныя, а таму каля імправізаванай печкі выстройвалі- ся чэргі. Працавалі і гандлёвыя павільёны райспажыўтаварыства.SDC11947

Усе, ад маленькіх да дарослых, маглі паўдзельнічаць у розных конкурсах і гульнях – спартыўных і забаўляльных. Пахадзіць на хадулях, выцягнуць вудай прыз, паспрабаваць свае сілы ў перацягванні каната і іншыя. На свяце падведзены вынікі конкурсу снежных фігур, якія былі выраблены вучнямі Ушацкай школы, салодкія падарункі атрымалі яго ўдзельнікі. Ахвотна набывалі прысутныя святочную латарэю і выйгравалі самыя нечаканыя прызы. Усё свята суправаджалася цікавым канцэртам, падрыхтаваным работнікамі культуры. Вясёлыя песні, прыпеўкі, гумарэскі выклікалі ўсмешкі на тварах людзей і ўзнімалі настрой. Некаторыя былі не супраць і патанцаваць разам з артыстамі пад іх песні.

Як і звычайна было шмат жадаючых залезці на слуп. Самыя адчайныя і дужыя распраналіся да майкі. Той, хто пераадолеў гэта выпрабаванне, канечне, атрымаў каштоўны падарунак. Але не ўсе змаглі дабрацца да жаданага пакета.

SDC11959Скончылася свята таксама традыцыйным спальваннем чучала зімы.

Сёлета Масленіца супала з іншымі святамі – Грамніцамі, а таксама Днём усіх закаханых. Ад гэтага, здавалася, настрой людзей быў яшчэ больш узнёслым, а выхадны дзень яшчэ больш святочным.

В.ПОЛАЗАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *