У апошнія дні месяца мы прайшліся па прадуктовых магазінах, зазірнулі і ў прыватны да “Баці”. А гаворка сёння пойдзе пра цэны на мясныя прадукты.
Некалькі месяцаў назад у райцэнтры быў адчынены магазін “Бабуліны далікатэсы” Глыбоцкага мясакамбіната, куды людзі займалі чэргі з самага ранку і чакалі прывозу. Бо на той момант цэны там былі адчувальна ніжэйшыя, чым, напрыклад, у магазіне “Цэнтральны”. І людзі спадзяваліся, што так яно і будзе, але “каўбаснае” свята доўжылася недзе пару месяцаў. Пакрыху цэны пачалі расці ўверх, і вось якія яны на сённяшні дзень: вэнджаныя каўбасы каштуюць ад 60 да амаль 83 тысяч рублёў, бекон “Дружба”, які раней можна было набыць за 21 тысячу, зараз – 42920, малочная каўбаса – 35720, доктарская – 29230, сасіскі – 28420, курынае філе – 40830, бядро – 37340, грудкі – 34100, рэбры “папулярныя” – 36 тысяч, фарш – 38-40.
Магазін “Цэнтральны”. Куры – 26600, філе – 50080, бядро – 44, грудкі – 34 тысячы рублёў, фарш трох відаў: кілаграмовы – 38 тысяч, паўкілаграма – 22 і 21. Каўбасы як вараныя, так і вэнджаныя вагаюцца ад 29 тысяч да 90.
Ну а ў прыватнікаў, што гандлююць мясам у закрытым рынку, цэны завоблачныя: сала – 50 тысяч, грудзінка – 48, кумпяк – 55, лапатка – 45, косці – 25.
У магазіне “Баця” ў асноўным гандлююць паўфабрыкатамі з курэй. На час наведвання фарш курыны каштаваў 42 тысячы, філе – 42, куры – 24, каўбаскі – 39 тысяч, фарш вясковы – 33.
А калі зайшлі ў “Кулінарыю”, былі прыемна здзіўлены. Свіную выразку можна купіць за 38 тысяч, гуляш – 32, фарш – 38 тысяч рублёў, сала салёнае – 37170.
Я.КЛЯШЧОНАК.