В гости к самогонщикам

Закон - один для всех

Штогод ад атручвання алкаголем у нашай краіне памірае каля трох тысяч чалавек. З п’янствам спрабуюць змагацца і забаронамі, і законамі, і медыцынскімі прыёмамі, а яму ўсё хоць бы што! Свой “пасільны” ўклад у працэс дэградацыі насельніцтва ўносяць і аматары падзарабіць на чужым горы – рэалізатары сумніўных алкагольных напіткаў. Дастукацца да іх свядомасці – складана, аднак шанс заўсёды ёсць. Менавіта таму нядаўна з супрацоўнікамі РАУС для праверкі аператыўнай інфармацыі адправіліся да самагоншчыкаў у адну з вёсак Жарскага сельсавета. 

Тое, што Сідарава (прозвішча зменена) гоніць самагон, у вёсцы здагадваліся многія. Устойлівы спецыфічны пах даўно прапісаўся ў двары жанчыны. Арганізавала “вытворчасць”, ад продажу алкаголю быў, напэўна, нядрэнны заробак. І ўсё б нічога, але адзін з мясцовых жыхароў вырашыў прыкрыць лавачку – паведаміў пра “кропку гандлю” праваахоўнікам. Неўзабаве ў вёску прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія зрабілі агляд дома Сідаравай. Быў складзены пратакол, канфіскавана некалькі літраў самагону, знішчана больш ста (!) літраў брагі.
Бітон каламутнай вадкасці з характэрным пахам знайшлі ў хаце жыхаркі гэтай жа вёскі. Пажылая жанчына даўно знаходзіцца на пенсіі – здавалася б, жыві спакойна, адпачывай. Дык не ж, не сядзіцца ёй без сумніўнай справы: выдзеліла цёплы куточак каля печы для бітона і чакае гатоўнасці яго змесціва. Па словах пенсіянеркі, брагу паставіла, як кажуць, на смерць і збываць не збіралася. Але прыйшлося. Увогуле, алкагольныя мінізаводзікі дзейнічаюць тут ледзьве не ў кожным другім доме. На жаль, не думаюць грамадзяне пра тое, што сваімі рукамі пад пагрозу ставяць жыцці знаёмых, сяброў, родных…
Хацелася б нагадаць, што заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за выраб і набыццё моцных алкагольных напіткаў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне самагонных апаратаў, а таксама за захоўванне больш пяці літраў самагону ці 30 літраў брагі. “Герояў” нашага аповяду ўжо чакае заслужанае пакаранне. Не станавіцеся наступнымі!
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *