Вось якія незвычайныя гадаванцы жывуць дома ва ўшачанкі Ганны Бабянок. Гэта – гіганцкія смаўжы ахаціны, якія могуць вырасці да 20 сантыметраў. Экзатычнымі малюскамі калісьці падзялілася з ёю сястра, і той асобіне, што на здымку, зараз ужо каля 10 год – менавіта да такога ўзросту могуць дажыць гэтыя смаўжы.
Дарэчы, гэты від у натуральным асярод дзі лічыцца інвазіўным, бо імкліва размнажаецца і здольны выцесніць іншыя – як наш баршчэўнік сярод раслін. У Афрыцы і на поўдні ЗША з ахацінамі змагаюцца, бо пражэрлівыя смаўжы спустошваюць палі з сельгаскультурамі. Але ў нашым клімаце яны самастойна існаваць не могуць – хіба толькі як дамашнія гадаванцы.
“У мяне дома зараз 13 ахацінаў. Жывуць яны ў пластыкавых кантэйнерах з адтулінамі для пранікнення паветра, на дно якіх я ўкладаю мох ці какосавы грунт. У якасці корму выкарыстоўваю яблыкі, кабачок, салату, памідоры, летам можна разнастаіць рацыён лістамі дзьмухаўца, трыпутніка. У якасці крыніцы бялку некаторыя даюць ім вараную курыцу. А яшчэ гадаванцы любяць мел – на маю кампанію ідзе пачак за тыдзень. А ўвогуле зацікавіць ахацінаў могуць і неядомыя рэчы: неяк парачка збегла з кантэйнера і спрабавала есці паперу і пенапласт.
Тым, хто завядзе гэтых мілых істот, трэба ўлічваць, што па начах яны будуць поўзаць і хрумкаць, так што іх домікі ў спальні лепш не ставіць. А яшчэ за імі штодня пажадана пры біраць рэшткі ежы і прадуктаў жыццядзейнасці”, – распавядае Ганна