ДТП в Ушачах: водитель нарушил правила и стал причиной травмы несовершеннолетнего мотоциклиста

Происшествия

За тры месяцы бягучага года ў Віцебскай вобласці адбылося 78 дарожна-транспартных здарэнняў – на 16 больш, чым за такі ж перыяд 2024-га. У іх загінула 17 чалавек (летась – 11), у тым ліку двое непаўналетніх (0), 79 атрымалі сур’ёзныя траўмы, сярод якіх было 6 дзяцей і падлеткаў.

У цёплы перыяд колькасць удзельнікаў дарожнага руху ў разы павялічваецца, пры гэтым вадзіцелі нярэдка перавышаюць хуткасць, не прапускаюць пешаходаў, а апошнія, у сваю чаргу, спрабуюць перайсці дарогу ў неналежных месцах. Падлеткі часта рухаюцца па праезнай частцы на веласіпедах, мапедах, матацыклах і пры гэтым не заўсёды могуць засцерагчы сябе ад небяспекі. Сведчаннем гэтаму – здарэнне ў райцэнтры. Ля магазіна “Санта” вадзіцель аўтамабіля ў парушэнне Правілаў дарожнага руху павярнуў з галоўнай дарогі ўлева, не ўключыўшы ўказальнік і не саступіўшы дарогу непаўналетняму матацыклісту, які ехаў па сустрэчнай паласе. У выніку ДТЗ юнак атрымаў цялесныя пашкоджанні. Аўтамабіліст пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 6 месяцаў.

Варта нагадаць, што толькі захаванне Правілаў і карэктныя паводзіны ўсіх удзельнікаў руху дазволяць пазбегнуць непрыемнасцяў на дарогах!

Раман ГУРЧОНАК, намеснік пракурора Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *