Наведение порядка на земле: обязанности землепользователей и последствия за нарушения

Общество

У раёне пастаянна вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі – зносяцца старыя дамы, прыбіраецца смецце, выдаляецца драўнінна-хмызняковая расліннасць. Але не ўсе землекарыстальнікі добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў: адны пакінулі смецце, хтосьці доўгі час складзіруе будматэрыялы, у другіх пакасіўся плот. Мяркуюць, што раз яны спраўна плацяць зямельны падатак або арэндную плату, то гэтага дастаткова, а значыць, і рабіць на ўчастку могуць усё, што захочуць. Аднак гэта не так! Навядзенне парадку – абавязак, які ўскладзены на кожнага з нас заканадаўствам. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі трэба добраўпарадкоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць землі і ўчасткі, не дапускаць іх зарастання хмызняком і пустазеллем, захоўваць урадлівасць глебы.

Штогод аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама выяўляюцца парушэнні зямельнага заканадаўства. Сярод найбольш частых – невыкарыстанне зямельнага ўчастка, невыкананне патрабаванняў па ахове зямель, самавольнае заняцце ўчасткаў. Нагадаю, што за парушэнні зямельнага заканадаўства ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць. Да прыкладу, за невыкарыстанне зямельнага ўчастка накладаецца штраф да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 25, на юрыдычную асобу – да 50.

Звярну ўвагу ўшачан на тое, што парушэнні (участак не выкарыстоўваецца, зарос пустазельнай і драўнінна-хмызняковай расліннасцю) могуць прывесці да яго канфіскацыі ў грамадзяніна. Гэта крайняя мера, да яе землекарыстальніку выдаецца прадпісанне і прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу.

Навядзіце парадак на прыдамавых тэрыторыях, садовых участках, прылеглых да іх землях, не дапускайце зарастання хмызняком і пустазеллем. Памятайце, што добраўпарадкаванне – не разавая акцыя, а пастаянная работа, незалежна ад пары года.

Людміла АНДРЭЙЧЫК, начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *