Тревожная статистика: число утонувших в Беларуси бьёт рекорды. Как уберечь себя и близких?

Профилактика и безопасность

Статыстыка патануўшых сёлета ў краіне людзей б’е рэкорды: з пачатку года на вадзе загінула ўжо 72 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей.

За адпаведны перыяд мінулага года ахвяр вады было 54. Непрыемнае лідарства заняла і Віцебская вобласць – у нашым рэгіёне за няпоўных 4 месяцы патанула 24 чалавекі (у мінулым годзе 9).

На жаль, ужо жыцці траіх чалавек забрала вада на Ушаччыне. На мінулым тыдні на Мосарскім возеры паблізу аднайменнай вёскі было знойдзена цела мясцовага жыхара 1970 года нараджэння. Прычыны і абставіны здарэння зараз высвятляюцца. Трагедыя адбылася на выхадных і на рацэ Ушача ў Варонічах Полацкага раёна, дзе патануў пажылы рыбак.

Будзьце асцярожнымі і пільнымі на вадзе і ля яе. Ні ў якім разе не лезце ў ваду нецвярозым. Адпраўляючыся на рыбалку, таксама ацэньвайце свае сілы і ўлічвайце стан здароўя. Не пакідайце дзяцей адных ля вады. Для бяды шмат не трэба – усяго імгненне падзяляе прыемны адпачынак ад трагедыі.

Майя ПАЦЭЙКА, старшыня раённай арганізацыі
таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *