Кампанія з трох чалавек 17 красавіка лавіла рыбу на рацэ Прорва ў Браслаўскім раёне.
47-гадовы мужчына вырашыў змяніць месца і пайшоў на другую частку берага. 8-метровую вуду пры гэтым не склаў, а па шляху закрануў ёю правады лініі электраперадачы.
Удар токам аказаўся настолькі моцны, што вуду разарвала, а на мужчыне ўспыхнула вопратка. Відавочцы змаглі патушыць агонь і выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелага даставілі ў бальніцу з 80% апёкаў цела.
Папераджальны знак аб высакавольтнай напрузе на беразе быў, аднак мужчына праігнараваў яго. А вуглепластыкавая вуда або нават мокрая лёска каля ЛЭП – выдатны праваднік, небяспечны не толькі пры дотыку, але і пры набліжэнні снасці да правадоў на недапушчальную адлегласць: 10 м – для ліній напружаннем да 20 кв, 15 – 35 кв, 20 – 110 кв, 25 – 220 кілават. Прычым, пры дотыку ток ударае не толькі чалавека, які трымае вуду, але і тых, хто знаходзіцца побач на адлегласці да васьмі метраў.
Мы неаднойчы нагадвалі, што ў ахоўных зонах забараняецца лавіць рыбу, аднак папярэджанні і чужыя памылкі, на жаль, не пужаюць. І ўсё ж, паспрабуйце паставіць сябе на месца пацярпелага рыбака. Упэўнены, што ён і яго таварышы ўжо ніколі не паўтораць трагічнай памылкі.
Андрэй ЛУКАШЭВІЧ, начальнік Ушацкага раёна электрасетак.