Дороги Гуты: от гравия к асфальту – комфорт для жителей и гостей

Год благоустройства Общество

Асфальт па вёсцы Гута паклалі некалькі год таму. Наш праезны населены пункт аказаўся ў ліку шчасліўчыкаў, бо з’яўляецца аб’язной трасай і шмат “наглытаўся пылу” падчас рамонту моста ў гарпасёлку. А вось пад’езды да вёскі так і заставаліся гравійнымі. Невялікія адрэзкі, менш кіламетра, і тым больш непрыемна было з’язджаць з асфальту.

Цяпер у нас камфорт і прыгажосць! Некалькі тыдняў таму спецыялісты ДРБУ-105 зрабілі цвёрдым пакрыцці на пад’ездзе да Гуты як з боку “Лясных азёр”, так і ад Наваселля. А паколькі і аб’язным мостам зараз нямногія карыстаюцца, то і на веласіпедах дзецям можна дазволіць пакатацца, і з каляскай лёгка прайсціся.

Калі ў нашай краіне гаворыцца пра аднолькавыя ўмовы для гараджан і вяскоўцаў, то мне ў першую чаргу прыгадваюцца дарогі. Розныя яны, і намнога больш пакуль па вёсках гравіек, чым асфальту. Але спадзяюся, што паступова гэта розніца сатрэцца. Ва ўсялякім выпадку я сваёй мнагадзетнай сям’ёй хачу жыць у такім маляўнічым месцы, як Гута, дзе і будуем дом. Вялікі дзякуй дарожнікам ад імя аўтамабілістаў і проста жыхароў вёскі. Няхай з кожным годам у прадпрыемства прыбаўляецца аб’ёмаў па асфальтаванні.

Андрэй ЛУКАШЭВІЧ, в.Гута.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *