Wildberries перестал мешать жителям: как решили проблему шума и пробок у дома №16

Общество

Калектыўным быў зварот у райвыканкам прадстаўнікоў дома №16 па вуліцы Ленінскай. Жыхары пад’езда, на першым паверсе якога размешчаны пункт выдачы заказаў “Wildberries”, скардзіліся на пастаянны шум і выхлапныя газы аўтамабіляў, якія бясконца пад’язджаюць пад самыя вокны, ствараюць затор для праезду на стаянку, а часам і наогул перашкаджаюць прайсці да кватэр. Як і прынята пры калектыўных зваротах, пытанне вырашалася з выхадам на месца камісіяй, якую ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Д.П.Цімафееў у прысутнасці з супрацоўнікамі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і Дзяржаўтаінспекцыі.

Рашэнне жыхароў задаволіла. А заключалася яно ва ўстаноўцы бардзюра і металічнай агароджы. “Самі бачыце, ні адной машыны, усе на пляцоўцы ля КБА. Для выгрузкі тавару прыходзіць тэхніка, аднак гэта ж не суцэльны паток. Мы як і раней можам на лавачцы прысесці ды пагутарыць у двары”, – казала Тамара Сяргееўна Курбака, чый подпіс таксама стаяў у звароце.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *