«Обелиски великого подвига»: в Ушачах представили интерактивный проект о войне

80-летие Победы Общество

Абеліскі вялікага подзвігу. Так называецца праект выдавецкага дома “Беларусь Сегодня”, з якім на гэтым тыдні азнаёміліся ўшачане. 

У раённым цэнтры культуры была разгорнута выстава памятных мясцін Беларусі, звязаных са слаўнымі ці трагічнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны. На ёй толькі частка абеліскаў, якія занесены ў аднайменны інтэрактыўны праект, базы якога пастаянна папаўняюцца. На кожным з фотаздымкаў – QR-код. Сканіруй – і атрымаеш інфармацыю пра падзеі 80-гадовай даўніны, як і любы жадаючы з любой кропкі зямнога шара можа паглядзець ролік пра мемарыяльны комплекс “Прарыў”, азнаёміцца ​​з яго гісторыяй, калі зойдзе на партал obeliski.by. Журналісты выдавецкага дома спецыяльна працавалі над увекавечаннем памятных мясцін і распачалі праект год таму.

П. Сухарукаў пабываў на мемарыяльным комплексе “Прарыў” і разам з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Ягоравым усклаў кветкі да пліт з імёнамі загінуўшых.

“У нас шмат наведвальнікаў, прычым ёсць і з Аўстраліі, і з ЗША. Зразумела, гэта найперш людзі, якія маюць беларускія карані і цікавяцца лёсам продкаў і мясцінамі малой радзімы, – расказваў, адкрываючы выставу, начальнік аддзела выдавецкага дома Павел Сухарукаў. – Зразумела, намнога больш на партале беларусаў. Прычым, у нас алічбаваны і матэрыялы аб героях, чыімі імёнамі названы вуліцы. Сотні аб’ектаў і тысячы лёсаў. Мы ж усе шукаем звесткі пра сваіх родных. Я, напрыклад, не так даўно даведаўся пра дзеда па матчынай лініі, які аказаўся байцом аднаго дня – атрымаў цяжкае раненне ў першым баі і быў камісаваны. І важна, каб мела доступ да гэтых матэрыялаў моладзь”. Дарэчы, выставу ўважліва вывучалі не толькі ўдзельнікі мерапрыемства. Ля інтэрактыўнага экрана былі вучні, якія прыйшлі ў раённы цэнтр у гурток, але ўбачылі рэкламу і вывучалі экспазіцыю. Ну а старшыня Глыбачанскага сельвыканкама Віктар Шаршнёў, гледзячы на помнікі, агучыў сваю даўнюю мару – адшукаць якія-небудзь звесткі аб роце, што загінула пры вызваленні аграгарадка.

Раз у тыдзень прадстаўнікі СБ пускаюцца ў падарожжа па краіне, прапагандуючы праект у чарговым населеным пункце. Разам з імі прыязджае і ансамбль “Песні нашага круга”, які выконвае ваенныя творы, расказвае цікавыя гісторыі пра іх стварэнне.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *