Следим за чистотой: за что жители и организации Ушачского района могут получить штраф?

Благоустройство Общество

Спецыялісты Ушацкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пастаянна праводзяць маніторынг тэрыторый гарпасёлка і раёна. Па яго выніках парушальнікам выдаюцца рэкамендацыі і прадпісанні на ўхіленне хібаў.

Асаблівая ўвага накіравана на ўтрыманне ў парадку двароў і прыдамавых тэрыторый, кантэйнерных пляцовак, а таксама на наяўнасць стыхійных сметнікаў. Уласнікі і арандатары прыватных домаўладанняў павінны своечасова праводзіць уборку на прысядзібным участку, не дапускаць складзіравання і захоўвання ля яго больш за 72 гадзіны дроў, пяску, металалому, будаўнічых матэрыялаў, не зліваць вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб’екты. Кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый нясуць персанальную адказнасць за неналежны санітарны стан тэрыторый вакол сваіх аб’ектаў і будынкаў. За невыкананне прыгаданых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на фізічную асобу ў памеры да 30 базавых велічынь па арт.17.5 і да 25 базавых па арт. 22.10 ч.2 КаАП РБ.

Ушацкі РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *