О ходе весеннего сева в районе: выполнено 30% запланированных работ

Общество

У раёне пасеена 30 працэнтаў ад запланаваных плошчаў: 466 гектараў аўсоў, 840 – пшаніцы і 497 – зернебабовых.

Сярод гаспадарак лідзіруюць “Сафійскія дары”, якія прыблізіліся да экватару кампаніі. Яны вырваліся наперад і па ўзворванні (58,5 працэнта), а вось у падрыхтоўцы глебы лепшы паказчык – 50,8 – у “Глыбачан”. Саступае ў працэнтах, аднак не ў гектарах “Вялікадолецкае”, дзе самы вялікі аб’ём работ – яравыя лягуць на плошчы 1890 гектараў.

Паралельна з сяўбой працягваецца другая падкормка азімых крыжакветных, зерневых і шматгадовых траў азотам, а апошніх – і каліем. Пад яравую сяўбу ўнесена палова вывезенай арганікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *