Булкі велікодныя, кулічы стограмовыя і большай вагі, кексы – такая запатрабаваная святочная прадукцыя на паліцах магазінаў з чацвярга.
Паступіла велікодная выпечка з кулінарнага і хлебапякарнага цэхаў Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства і ў аўтакрамы. Асартымент і колькасць залежыць ад заявак , ну а попыт дакладна будзе высокім, паколькі сёлета супаў і праваслаўны, і каталіцкі Вялікдзень. І куліч побач з чырвонымі яйкамі будзе на кожным стале.