С воздуха против бешенства: в области началась масштабная вакцинация диких животных

Общество

З 15 красавіка на тэрыторыі нашай вобласці для прафілактыкі шаленства праводзіцца імунізацыя дзікіх жывёл. Прынады з вакцынай раскідваюцца з дапамогай авіяцыі.

Прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру масай да 25 грамаў. Забараняецца браць іх рукамі і скормліваць хатнім жывёлам. Пры выпадковым трапленні вакцыны на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды і звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.

Раскідванне прынад з вакцынай праводзіцца на тэрыторыі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў). Самалёты ажыццяўляюць палёты на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км/гадзіну, адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў – 1000 метраў. Прынады з вакцынай раскідваюцца ў колькасці 25 на 1 км2.

Звяртаем увагу, што людзям, якія знаходзяцца ў месцах правядзення работ па раскідванні прынад з вакцынай, неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не атрымаць траўмы.

Раённая ветэрынарная станцыя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *