Зацверджаны графік праходжання дзяржтэхагляду трактароў і прычэпаў, якія належаць насельніцтву раёна.
5 мая: Глыбачанскі сельсавет – 16.00, Вяркудскі – 17.00, Сарочынскі – 18.00;
6 мая: Жарскі – 16.00, Вялікадолецкі – 17.00, Кубліцкі – 18.00;
7 мая: Ушацкі сельсавет: в.Двор Пліна – 16.00, в.Градзянец (вучэбны цэнтр) – 17.00. Тэхніка жыхароў гарпасёлка будзе праходзіць тэхагляд у в.Градзянец (вучэбны цэнтр) у 18.00.
Звяртаем вашу ўвагу, што для ушачан месца агляду змянілася! Вяскоўцы, як і звычайна, павінны прыгнаць трактары і прычэпы да мясцовых сельвыканкамаў, жыхары Двор Пліна – на пляцоўку ля былой бібліятэкі.
Нагадаем асноўныя патрабаванні да транспартных сродкаў: яны павінны быць чыстымі, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і гукавую сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму. У трактарах абавязковая наяўнасць знака аварыйнага прыпынку, вогнетушыцеля і аптэчкі. Прычэпы павінны быць абсталяваны светлавой сігналізацыяй, нумарным знакам і падсветкай. Уласнікам трэба прад’явіць тэхпашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакай на права кіравання адпаведнай катэгорыяй транспартных сродкаў, страхавое пасведчанне, медыцынскую даведку ўстаноўленай формы, квіток аб аплаце тэхагляду: 0,3 базавыя велічыні за трактар, 0,2 – за прычэп.
Сродкі пералічаюцца на разліковы рахунак BY28АКВВ36003280019300000000 у ААТ “АСБ “Беларусбанк” г.Мінск, БІК АКВВВY2Х, УНП 300594330.