Тыдзень перад Вялікаднём утрымлівае вельмі важныя для вернікаў падзеі і з’яўляецца насычаным на богаслужэнні.
У праваслаўных храмах раёна яны пройдуць па наступным графіку:
- ва Ушачах – у чацвер у 8.30 і 17.00; у пятніцу – у 8.30 і 17.00 (вынас Плашчаніцы); у суботу – у 5.00 (пасля літургіі да 11.00 адбудзецца асвячэнне кулічоў, яек і пасах) і ў 23.30 – усяночная (па завяршэнні – асвячэнне кулічоў).
- у Арэхаўне – у чацвер у 9.20 і 17.00; у пятніцу – у 14.00 (вынас Плашчаніцы); у суботу ў 16.00 і 18.00 – асвячэнне кулічоў і пасах, у 23.30 – усяночная і па завяршэнні асвячэнне кулічоў, як і ў нядзелю ў 10.00.
- у Дубраўцы – у 15.00, а ў Вашкове ў 17.00 – асвячэнне яек і кулічоў.
- у Кублічах – у суботу ў 21.30 – Велікодная паўночніца і асвячэнне кулічоў.
У касцёле святога Лаўрэна ў чацвер і пятніцу богаслужэнні пройдуць у 19.00, Велікодная Вігілія пачнецца ў суботу а 21-й гадзіне, а імша ў нядзелю – у 12.00.