«Осторожно — пешеход!»

Закон - один для всех

З 21 па 30 лістапада 2011 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў «Асцярожна – пешаход!»
Пераважная колькасць аварый – гэта наезды аўтатранспарта на пешаходаў, калі вадзіцель позна заўважае ідучага па дарозе чалавека ў цёмны час сутак, асабліва калі пешаход апрануты ў цёмнае адзенне, якое зліваецца з фонам дарожнага палатна і наваколлем. У горадзе гэтая праблема пагаршаецца яшчэ і візуальным шумам, святлом фар ад сустрэчнага транспартнага патоку. 
У Правілах дарожнага руху, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама пры яе перасячэнні.
Паважаныя дарослыя! Выходзячы на вуліцу, асабліва ў вячэрні час, паклапаціцеся аб тым, каб вы і вашы дзеці былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі (флікерамі), прымацаванымі да адзення, сумкі або ранца. Калі вы ўбачылі на праезнай частцы ці паблізу яе нецвярозых пешаходаў, якія сядзяць або ляжаць, неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефоне «102».
Ю.ЖАРНАСЕК, начальнік ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *