Skynet, Перцы и другие: топовые артисты, которые зажгут на фестивале «Экстрим прорыв»

Культура

Зараз жа мы крыху больш падрабязна раскажам пра музыкантаў, якія возьмуць удзел у вячэрніх канцэртных праграмах.

Гурт “Skynet” добра вядомы аматарам рок-музыкі не толькі ў нашай краіне, а і ў Расіі. Музыканты неаднойчы станавіліся лаўрэатамі прэміі “Песня года” ў Беларусі, выступалі на “Славянскім базары ў Віцебску” (на здымку), а на фэсце “Алыя ветразі” ў Санкт-Пецярбургу спявалі перад 150 тысячамі чалавек! Да слова, летні графік калектыву шчыльна распісаны: ва Ушачы ён прыедзе пасля буйнога рок-фестывалю “Паветра Карэліі”, дзе будзе выступаць разам з “Алісай”, “Арыяй” і іншымі легендамі рускага року. У нашага фэсту аўдыторыя пакуль больш сціплая, аднак удзел у яго праграме такіх рэйтынгавых артыстаў сведчыць, што “Экстрым Прарыў” ужо мае аўтарытэт.

Весяліць гледачоў будзе таксама гурт “Перцы”, які абяцае “ўзарваць” танцпол! Арганізатары ўпэўнены, што ўсім спадабаецца і яркая кавер-група “Бандыты”, якая выконвае самыя папулярныя хіты. Думаецца, многія будуць рады ўбачыць на сцэне і ўшацкіх музыкантаў з гурта “Цень казак”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *