Собрание участников седьмого Всебелорусского народного собрания от Витебской области состоялось в облисполкоме

Общество

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Віцебскай вобласці за бягучую пяцігодку абмеркавалі ў Віцебску на сходзе ўдзельнікаў VII Усебеларускага народнага сходу ад Віцебшчыны. У іх ліку былі і дэлегаты УНС ад Ушацкага раёна.

Як падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, прыйшоў час падвесці вынікі зробленага, прааналізаваць, на чым трэба больш акцэнтаваць увагу, каб палепшыць жыццё жыхароў рэгіёну і краіны.

За 4 гады Віцебская вобласць спрацавала з ростам валавога рэгіянальнага прадукту, прамысловай вытворчасці, рознічнага і аптовага тавараабароту, грамадскага харчавання, пасажыраабароту, экспарту тавараў і паслуг. Валавы рэгіянальны прадукт на душу насельніцтва павялічыўся ў 1,9 раза, інвестыцыі ў асноўны капітал – у 1,4. За кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў за 2021-2025 гады на новыя працоўныя месцы будуць працаўладкаваны больш за 20 тысяч чалавек. Захоўваецца станоўчая дынаміка росту сярэднямесячнай заработнай платы, якая на сёння перавысіла 2000 рублёў і ўзрасла ў 1,8 раза да ўзроўню 2020 года.

Анжаліка Нікіціна, намеснік старшыні аблвыканкама: “Вярніся на малую радзіму” – такі дэвіз на наступную пяцігодку выбраны ў Віцебскай вобласці. Актуальны ён не толькі для моладзі, якая з’язджае вучыцца, а затым вяртаецца ў родныя мясціны, але і, напрыклад, для тых людзей, якія зрабілі ўжо свой бізнэс, каб яны вярнуліся на малую радзіму ў ролі інвестара”.

Паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту павялічыліся ў 2 разы да пачатку пяцігодкі, што дазволіла знізіць яго датацыйнасць. Пры гэтым бюджэт вобласці застаецца сацыяльна накіраваным. За пяцігодку гэтая сума складзе каля 13 мільярдаў рублёў або 63% бюджэту. Пабудаваны шэраг сацыяльных аб’ектаў – школы, дзіцячыя сады, спартыўныя пляцоўкі, аздараўленчыя комплексы, паліклінікі, узводзіцца новы хірургічны корпус абласной бальніцы, заканчваецца рэканструкцыя абласной інфекцыйнай, амаль трэць жылля будавалася менавіта ў рэгіёнах.

Валянціна Анкудовіч, юрысконсульт УП ЖКГ, дэлегат ад Ушацкага раёна: “Адзначана, што на Віцебшчыне ў тры разы больш стала заключацца мэтавых дагавораў, маладыя спецыялісты застаюцца працаваць на мясцовых прадпрыемствах. Такая дынаміка назіраецца ў 17 раёнах. Паспяховая ж рэалізацыя ўсіх задач залежыць ад кожнага з нас: ад нашай ініцыятыўнасці, адказнасці, нацэленасці на вынік”.

Падрыхтавала
Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *