Почему у «Евроопта» не появится пешеходный переход? Разъяснения ГАИ Ушачского района

Общество

“Звычайна пешаходныя пераходы робяць там, дзе зручней для людзей. Менавіта так, напрамкі, імкнуцца прайсці да “Еўраопта” пакупнікі з вуліцы Фрунзэ, ды і са стаянкі, што ля царквы, таксама нярэдка туды накіроўваюцца. Чаму б там не ўстанавіць пешаходны пераход, каб людзі не парушалі правілы і не цягалі цяжкія сумкі лішнія метры?”

Запыт нашых чытачоў мы пераадрасавалі начальніку аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС М.Л.ГАЎРЫЛЮКУ:

– Гэтае пытанне разглядалася на месцы камісійна з удзелам усіх зацікаўленых службаў. Там можна было б устанавіць пешаходны пераход, аднак для гэтага спачатку трэба паставіць светлавую апору, што немагчыма без праекта і саміх работ. Па-другое, трэба было б раздзяляць пераход і стаянку, каб стварыць бяспечны выезд. Улічваючы, што дадатковы пераход зроблены насупраць загса ( і там хадзілі напрамкі да вакзала), а таксама ёсць за царквой, а абход складае ўсяго 50 метраў (!), мэтазгоднасці ў яшчэ адным у тым месцы не існуе. Так што пешаходаў заклікаем не ленавацца прайсці лішнія метры, бо перасячэнне дарогі ў неўстаноўленым, а тым больш у такім бойкім месцы можа прывесці да дарожна-транспартнага здарэння. А што датычыцца пакупнікоў-аўтамабілістаў, то ля “Еўраопта” створана спецыяльная стаянка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *