Намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Генадзь Ягораў адзначыў, што з кожным днём сведак зверстваў фашызму становіцца ўсё менш, а значыць, мы павінны перадаць новаму пакаленню іх запаветы:
“Мой бацька прайшоў праз усю вайну – ад Падмаскоўя да Кёнінгсберга, быў у складзе дэвізіёна “кацюш”. Пра тыя страшныя часы ён гаварыў рэдка, аднак боль перажытага да апошніх дзён насіў у сабе. Маці падчас Вялікай Айчыннай страціла братоў – звесткі пра гібель аднаго мне ўдалося знайсці ў інтэрактыўных базах даных. Гісторыю блізкіх мы свята захоўваем у нашай сям’і – як і павінна быць!”.