От Андерсена до Чернобыля: как прошла Неделя детской книги в районной библиотеке

Образование и молодежь

У першыя дні красавіка сектар дзіцячай і юнацкай кнігі раённай бібліятэкі традыцыйна расчыніў свае дзверы для юных кнігалюбаў у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

На яго адкрыцці дзеці адправіліся ў падарожжа па старонках любімых казак, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, размалявалі карцінкі з надпісам “Я люблю бібліятэку!”. На хвалі пазітыву прайшла юмарыстычная сустрэча з нагоды Дню смеху. Вядома ж, трапіла пад увагу 220-годдзе з дня нараджэння Ганса-Хрысціяна Андэрсана: дзеці не толькі прыгадалі творы, а і даведаліся пра асобу пісьменніка. Сусветнаму дню здароўя прысвячалася пазнавальная гадзіна аб актыўным ладзе жыцця, правільным харчаванні і карысных звычках. У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі школьнікі даведаліся пра падабенства культур і традыцый, агульную гісторыю дзвюх братэрскіх краін. Складанай яе старонкай стала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС – амаль чатыры дзесяцігоддзі прайшло, а наступствы трагедыі і зараз адчуваюцца – пра гэта распавёў наведвальнікам бібліятэкі дакументальны фільм.

Разнапланавыя мерапрыемствы тыдня падарылі дзецям шмат эмоцый і новых ведаў. Кнігі ж заўсёды чакаюць сваіх чытачоў на паліцах бібліятэкі!

Караліна КЛАЧОК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *