Педагогическая проба: как старшеклассники Ушачской школы пробуют себя в роли учителей

Образование и молодежь

У профільнай групе на факультатыве “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, які вядзе настаўнік Ушацкай школы Таццяна Уладзіміраўна Крахотка, дзесяцікласнікі атрымліваюць не толькі тэарэтычныя веды, а і практычныя навыкі.

Анастасія Клачок і Аліна Хамёнак правялі нядаўна для выхаванцаў групы падоўжанага дня занятак у форме віктарыны “Знаўцы навакольнага свету”, у працэсе якой дзеці паказалі ўзровень сваіх ведаў і атрымалі шмат новай інфармацыі пра флору і фауну.

Як адзначылі пачынаючыя педагогі, ім было вельмі цікава знутры ўбачыць работу з дзецьмі, адчуць, як няпроста ўтрымаць увагу пачаткоўцаў. Вядома ж, для гэтага настаўнік сам павінен мець шырокія веды – і не толькі па сваім прадмеце. А Насця і Аліна, прынамсі, якраз з такіх: абедзве добра вучацца, прычым, аднолькава ўдала паспяваюць і па дакладных, і па гуманітарных дысцыплінах, з’яўляюцца неаднаразовымі пераможцамі раённых этапаў алімпіяды, а Анастасія, напрыклад, сёлета заваявала дыплом абласнога этапу па рускай мове.

Зараз старшакласнікі стаяць на парозе вызначэння будучай прафесіі, і такія вось практычныя спробы дапамагаюць ацаніць свае схільнасці да настаўніцкай справы і зрабіць потым правільны выбар. Ну а нам, канечне, вельмі хацелася б убачыць іх у далейшым у якасці сваіх калег і прадаўжальнікаў годных традыцый школы.

Галіна ХОМІЧ, намеснік дырэктара Ушацкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *