Чистый берег – общее дело: жители и организации объединились для уборки озера Лутово

Общество

Днямі была ачышчана берагавая лінія возера Лутава ўздоўж дарогі Ушачы-Полацк. Каля паўсотні пакетаў смецця сабраў дэсант з прадстаўнікоў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, райкама БРСМ і Сарочынскага сельвыканкама, старшыня якога Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі спадзяецца, што супрацьлеглы бок дарогі ўберуць жыхары вёскі Лутава.

Калі працаваць грамадой, то зусім няшмат часу спатрэбіцца нават на вялікія ўчасткі. Ну а ўборка ля сваіх дамоў – гэта не проста добрая воля, а абавязак іх уладальнікаў. Прычым, згодна пастановы Саўміна №430, гаспадары павінны ўтрымліваць у парадку не толькі свой зямельны надзел, а і 10-метровы перыметр вакол яго ці да праезнай часткі. Датычыцца гэта і скошвання травы, якая хутка пойдзе ў рост.

Хочацца звярнуцца да жыхароў раёна з яшчэ адной просьбай. Не чакайце запрашэння, самастойна арганізоўвайце суботнікі па навядзенні парадку ў сваіх населеных пунктах. І, канечне, далучайцеся, а не назірайце з вокнаў, калі ля вашых дамоў, вёсак працуюць прадстаўнікі арганізацый. Толькі разам мы зможам зрабіць тэрыторыю навокал прыгожай.

А.МЯЛЕШКА,
галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры,
будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *