Вежливость + профессионализм: сотрудники «Белтелеком» в Ушачах обслуживают клиентов на высшем уровне

Общество

Да добрага хутка прывыкаеш. Калісьці нашым бацькам вялікім цудам здавалася тэлебачанне. Мы ж яшчэ нядаўна здзіўляліся прыемнай магчымасці падключыць “ZALA” і выбіраць цікавыя перадачы аж з сотні каналаў. А цяпер і на розныя тэлевізары яе можна вывесці – каб не было ў сям’і спрэчак, глядзець серыял ці сюжэт пра рыбалку. Менавіта за такой паслугай звярнуўся я нядаўна ва Ушацкі ўчастак электрасувязі “Белтэлекама”. Пры гэтым выказаў просьбу, каб майстры да нас прыйшлі ў першай палове дня. Да майго пажадання прыслухаліся і, як потым высветлілася, скарэкціравалі план на працоўную змену. Работнікі ўчастка Сяргей Лукашэвіч і Віктар Гаманёк (на здымку) з першага моманту свайго візіту выклікалі да сябе сімпатыю: ветлівыя, культурныя, умелыя, яны акуратна прасвідравалі адтуліны, уклалі кабель і адразу прыбралі ўсё смецце, што засталося на падлозе. А як цярпліва, дасціпна кансультавалі нас наконт нюансаў новай паслугі! Да слова, аплата за тэлебачанне “ZALA” з падключэннем на яшчэ адным тэлевізары павялічыцца для нас менш чым на 5 рублёў.

Хацелася б выказаць работнікам участка падзяку за годнае абслугоўванне. Магчыма, нехта скажа, што гэта іх прамыя абавязкі, за якія яны атрымліваюць зарплату, аднак зносіны з кліентамі іншы раз патрабуюць не толькі прафесіяналізму, а і асаблівай цярплівасці, тактоўнасці. І супрацоўнікі гэтай арганізацыі пастаянна гатовы іх праяўляць.

Васіль КАЗЬЯНІН, г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *