Новый закон о недвижимости: как нотариусы заменят походы в БТИ

Общество

З 11 чэрвеня 2025 года ўступаюць у сілу змяненні ў Закон аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Якім чынам ён спросціць дзеянні грамадзян, нам расказвае натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Ж.Л.КАВАЛЕНКА.

– Жанна Леанідаўна, ці праўда, што чалавеку, які звярнуўся да натарыуса за пасведчаннем аб праве ўласнасці на дом ці кватэру, цяпер не давядзецца ісці ў БТІ?

– Так, законам прадугледжана, што калі дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (гэта не толькі спадчына, але і дарэнне, купля-продаж) засведчыў або выдаў натарыус, то ён у гэты ж дзень накіруе ў Адзіны рэестр маёмасці электронныя копіі такіх дакументаў, а пасля рэгістрацыі атрымае адтуль лічбавы дакумент. Аднак абавязковая ўмова – калі дакументы на зямлю і нерухомасць
аформлены.

– Патлумачце падрабязней, у якіх выпадках усё ж давядзецца ісці ў органы рэгістрацыі нерухомасці?

– Напрыклад, зямельны ўчастак зарэгістраваны, а жылы дом, размешчаны на ім, не. Пры выдачы спадчынніку пасведчання аб праве ўласнасці на долі ў маёмасці, нажытай мужам і жонкай у перыяд шлюбу. Калі для рэгістрацыі акрамя дакументаў, выдадзеных натарыусам, патрабуюцца дадатковыя або прайшло 18 месяцаў з дня адкрыцця спадчыны. Існуюць і некаторыя іншыя нюансы.

– Ці давядзецца заплаціць дадаткова за “пасрэдніцкія паслугі” натарыуса?

– Не, толькі за дакументы па існуючых тарыфах (рэгістратар паведамляе суму). Пасля аплаты натарыус выдае чалавеку пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

– Дзякуй за тлумачэнні.

Гутарыла Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *