Депутат Наталья Маркович об инаугурации Президента Республики Беларусь

Общество

Наталля Мікалаеўна МАРКОВІЧ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Перадаць велічнасць атмасферы на інаўгурацыі Прэзідэнта немагчыма – гэта падзея, якая застанецца памятнай на ўсё жыццё як самыя кранальныя сямейныя. Ты адчуваеш сваё дачыненне не толькі да беларускай, а і сусветнай гісторыі, паколькі Аляксандр Лукашэнка – лідар, які ўплывае на яе ход. Ты разумееш, што табе пашчасціла, выпаў вялікі гонар аказацца ў ліку самых высокіх запрошаных гасцей.

Эмацыянальнае напружанне не зніжалася ні на хвіліну і пачалося яшчэ да інаўгурацыі – з картэжу Прэзідэнта, за якім мы сачылі ў зале па вялізных маніторах. Калі ж Аляксандр Рыгоравіч чытаў прысягу, дзякаваў усім беларусам – самым лепшым у свеце выбаршчыкам, вельмі эмацыянальна і шчыра гаварыў пра наш, беларускі шлях, – на сабе адчула цяжкую ношу, глыбіню адказнасці, якую ён нясе на сваіх плячах. Калі хто хоць аднойчы чуў нашага Прэзідэнта вось так у жывую, ведае, што яго словы не проста заходзяць у залу, яны прыкоўваюць, праймаюць да мурашоў. Мне пашчасціла ў другі раз прысутнічаць на інаўгурацыі і як і дзесяць год таму я адчувала гонар за свой мудры народ – мы зрабілі адзіна правільны выбар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *