Сяргей Сяргеевіч САДОЎСКІ, старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта:
– Пасля правядзення выбараў Прэзідэнта я жыву ў прадчуванні пачатку новага этапу развіцця нашай краіны, а інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі мяне ў гэтым упэўніла. “За пяцігодку мы павінны зрабіць такі скачок у эканоміцы, каб яго хапіла на 30 гадоў”, – гэтыя словы Аляксандра Рыгоравіча, як і наогул яго ёмістае і шчырае выступленне далі велізарны эмацыянальны зарад. Канечне, я не разлічваю на цуд, знешнюю дапамогу і зусім не думаю, што заўтра раптам стане лёгка. Па-ранейшаму ўсім – і ў сталіцы, і ў глыбінцы – давядзецца многа працаваць. Аднак я ні на хвіліну не сумняваюся, што ўсё запланаванае атрымаецца. Перакананы – мы, беларусы, – можам літаральна ўсё!
Менавіта падчас інаўгурацыі я адчуў і прачуў вялікую сілу Народнай Еднасці. Сілу, якая важыць больш залатых зліткаў, мацней за сталь, якая перамагае намнога мацнейшага ворага. Мы былі згуртаваны адзіным узнёслым парывам у зале, калі Аляксандр Рыгоравіч акрэсліваў задачы новай пяцігодкі. Мы паказалі сваю еднасць падчас выбараў Прэзідэнта. Памятаеце, А.Лукашэнка сказаў, што ведае: побач – аднадумцы, людзі, упэўненыя ў правільнасці таго, што робім, і сапраўдныя патрыёты. Так, дастаткова быць аднадумцам і патрыётам, каб выстаяць на любых вятрах гісторыі. Толькі мы ў адказе за сваю дзяржаву і ніхто акрамя нас – мінчан, віцябчан, ушачан – нас разам.