Заявки на Национальную литературную премию принимаются до 1 апреля

Культура

Штогод у мэтах падтрымкі развіцця творчасці пісьменнікаў, стымулявання імі новых высокамастацкіх твораў праводзіцца рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія”, а ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў – у рамках Дня беларускага пісьменства.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”, “Лепшы твор прозы”, “Лепшы твор драматургіі”, “Лепшы твор публіцыстыкі”, “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”, “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”, “Лепшы дэбют”.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца Міністэрствам інфармацыі да 1 красавіка ад фізічных асоб – аўтараў твораў або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкіх арганізацый, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *