В Ушачах состоялся традиционный районный слет клубов юных спасателей-пожарных

Образование и молодежь

Ва Ушачах адбыўся традыцыйны раённы злёт клубаў юных выратавальнікаў-пажарных. Заявіць аб сабе пажадалі каманды Ушацкай, Глыбачанскай і Вялікадолецкай школ.

Менавіта апошняй не аказалася роўных у “візітоўцы”. Навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыю на тэму “Юныя выратавальнікі – нашчадкі Перамогі”, паказаўшы з дапамогай музычных кампазіцый і мініяцюр сваю любоў да Радзімы, важнасць захавання гістарычнай праўды, сяброўства з МНС. А юныя выратавальнікі з Ушацкай школы сталі лепшымі ў аглядзе строю, прадэманстраваўшы зладжанасць і камандны дух.

У конкурсе знатакоў дзеці адказвалі на пытанні па бяспецы жыццядзейнасці. Самымі падкаванымі аказаліся вялікадальчане, прычым Ганна Клачок паказала найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў.

Як заўсёды відовішчным было баявое разгортванне: ушачане літаральна вырвалі перамогу з розніцай у трыццаць сотых у вялікадолецкіх сапернікаў. Вучні з райцэнтра святкавалі і агульную перамогу і прадставяць раён на адпаведным занальным конкурсе ў Полацку. Другое месца ў каманды з Вялікіх Долец, “бронза” дасталася глыбачанцам. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Нават калі лёс удзельнікаў злёту не будзе звязаны з прафесіяй выратавальніка, веды, атрыманыя на конкурсе, спатрэбяцца ім у жыцці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *