Старая мельница в Замошье обретает новую жизнь: скоро здесь появится агроэкоусадьба

Калейдоскоп Ушаччина туристическая

Стары млын у вёсцы Замошша – адзін з самых маляўнічых і прывабных для турыстаў куточкаў Ушацкага раёна. Нават ранняй вясной тут прыгожа, а што казаць пра час, калі навакольную палітру расквеціць сакавіты зялёны колер!

Нашых чытачоў цікавіць, што за работы зараз вядуцца ў старажытнай пабудове. Як мы даведаліся, на сядзібе не так даўно змяніўся гаспадар і распачаў рамонт будынка, у час якога мяркуе зрабіць памяшканне камфортным для пражывання, захаваўшы яго аўтэнтычны антураж. Пасля гэтага ён разглядае магчымасць адкрыць тут аграэкасядзібу. Ідэя падаецца выдатнай: дакладна знойдзецца шмат жадаючых адпачыць у такім рамантычным месцы!

Да слова, Замошша хутка зможа прэтэндаваць на званне самай турыстычнай вёскі раёна: апроч папулярнай “Марусінай хаты” на беразе прыгожага возера дзейнічае ведамасная турбаза, рыхтуецца да адкрыцця і яшчэ адна аграэкасядзіба.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *