Пьяному не место за рулём!

Закон - один для всех

Наступствы кіравання аўтамабілем у нецвярозым стане вядомы кожнаму вадзіцелю. Нягледзячы на гэта, многія працягваюць ездзіць «пад мухай». Такіх «законапаслухмяных» ужо больш за чатыры тысячы затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі вобласці. Ва Ушацкім раёне за дзесяць месяцаў бягучага года было затрымана 104 чалавекі.

У руках нецвярозага вадзіцеля аўтамабіль са сродку перамяшчэння часам ператвараецца ў сродак знішчэння – як самога аўтааматара, так і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Балюча ўявіць, колькі ахвяр адправілі на той свет і колькі паклалі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці п’яныя вадзіцелі. Асобныя з іх і пасля пазбаўлення правоў працягваюць кіраваць машынай пасля прыняцця спіртнога. У вобласці 333 аматары пракаціцца нецвярозымі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Ва Ушацкім раёне такіх выпадкаў было дзевяць.

Алкаголь адмоўна дзейнічае на якасць кіравання: прытупляе розум і рэакцыю на складаную сітуацыю на дарозе, выклікае эфект раздвойвання прадметаў, парушае ўспрыманне прасторы, адлегласці да аўтамабіляў і іншых аб’ектаў, затое вельмі павялічвае самаацэнку, што і прыводзіць да ДТЗ.

Пасля застолля, пікнікоў з прыняццем спіртнога разлічвайце час працверажэння перад паездкай, каб потым не балела галава і не было непрыемнасцей пры сустрэчы з дзяржаўтаінспектарам. Улічвайце, што вывядзенне этылавага спірту з арганізма праходзіць вельмі марудна. У сярэднім кожны выпіты бакал піва ці віна пакажа ўзровень алкаголю ў крыві ад 0,2 да 0,3 праміле, а кіраванне аўтамабілем вадзіцелем з такім узроўнем алкаголю ў крыві расцэньваецца як правапарушэнне.

Ю.ЖАРНАСЕК, начальнік ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *