У Глыбачанскай школе прайшоў урок фінансавай граматнасці, які ў Год добраўпарадкавання па ўсёй краіне праводзіцца пад дэвізам: “Навядзі парадак у сваіх фінансах”.
Начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Ушацкім раёне “Белдзяржстраха” Алена Северына перадала старшакласнікам парады ад Скарбіка і Дамавёнка, расказала аб новых і самых запатрабаваных прадуктах сваёй кампаніі, а таксама аб навучальных установах краіны, якія рыхтуюць кадры для яе – сярод блізкіх вышэйшых гэта БДЭУ і ПДУ, а сярэднеспецыяльных – Мінскі фінансавы каледж.