Семья ушачского сотрудника охраны стала лицом социальной рекламы по всей Беларуси

Общество

Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў серыю білбордаў, якія ўпрыгожылі галоўныя магістралі і вуліцы беларускіх гарадоў. Канцэпцыя, закладзеная ў іх аснову, – папулярызацыя традыцыйнях сямейных каштоўнасцяў, ідэя аб тым, што фарміраваць грамадзянскую пазіцыю варта з самага юнага ўзросту.

Удзел у здымках для білбордаў прынялі супрацоўнікі падраздзяленняў аховы і іх родныя. Прэтэндэнтаў было шмат, і прыемна, што права прадставіць Дэпартамент у гэтым праекце атрымала мнагадзетная сям’я камандзіра аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Вячаслава Сакалова. Крэатыўнае фота, кампазіцыю якога дапамагла прыдумаць яго жонка Наталля, было прызнана адным з лепшых, і зараз білборды са здымкам ушачан размешчаны ва ўсіх гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці, іншых населеных пунктах краіны – у тым ліку і ва Ушачах на сцяне дома №2 па Ленінскай.

“Лічу сэнс гэтай сацыяльнай рэкламы ўдвая сімвалічным, бо наш Дэпартамент – гэта вялікая, дружная сям’я прафесіяналаў і аднадумцаў”, – зазначае В.Сакалоў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *