Правда о войне: уникальная книга раскрывает тайны карательных операций в Ушачском районе

80-летие Победы Общество

Гісторыя аб Вялікай Айчыннай вайне перапісваецца зараз на розныя лады, перацягваючы на сябе коўдру славы і скажаючы раней неаспрэчныя факты. Захаваць праўду аб тых падзеях лепш за ўсё дапамагаюць нават не ўспаміны відавочцаў, якія таксама могуць насіць суб’ектыўны характар, а дакументы-справаздачы. Таму цікавасць для ўшачан будзе прадстаўляць кніга “Нацысцкія карныя аперацыі супраць партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны красавік-май 1944 года”, якая ўбачыла свет у канцы мінулага года.

У зборніку змешчаны дакументы і ўспаміны сведак аб падрыхтоўцы і правядзенні на тэрыторыі нашага раёна дзвюх карных аперацый – “Весенний праздник” і “Моросящий дождь”. У выданне ўвайшлі дакументы з архіваў Беларусі, Расіі і ЗША. Некаторыя з іх друкаваліся ў кнізе “Памяць. Ушацкі раён” і зборніках аб генацыдзе беларускага народа, а многія абнародаваны ўпершыню. Прычым, сабраны сакрэтныя загады і шыфртэлеграмы як з боку Беларускага штаба партызанскага руху, так і нямецкага камандавання, прызнанні карнікаў на першых судовых працэсах (1946 год) і паказанні сведак злачынстваў з вёсак Двор Жары, Усая, Глінішча, Азаранкі, Лясіны, Афераўшчына, Старынка.

Кніга выйшла невялікім тыражом (800 экзэмпляраў) як дапаможнік у рабоце навуковых супрацоўнікаў і краязнаўцаў. Аднак адшукаць яе можна і ў кнігарнях. А ўсе жадаючыя могуць пагартаць выданне ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *