Ни одно обращение граждан не остаётся без рассмотрения

Выясняем ситуацию

“Выказваем сваю падзяку начальніку ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Юрыю Адамавічу Дзядзелу, дырэктару УП ЖКГ Сяргею Леанідавічу Шульцу, майстру Уладзіміру Васільевічу Клачку, усім работнікам, якія прымалі ўдзел у аднаўленні калонак і ўвогуле водазабеспячэння ў нашай вёсцы Царкавішча, за аператыўную і дакладную работу”.
Такі калектыўны ліст нядаўна быў накіраваны з Ушацкага раёна ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хоць, зразумела, часцей з вышэйназванай арганізацыі вяртаюцца ў раён не падзякі, а просьбы і скаргі, якія зноў жа вырашаюцца на месцы. Не сказаць, што іх замнога, не, за 9 месяцаў ва ўсе вышэйстаячыя арганізацыі ўшачанамі было накіравана ўсяго 6 зваротаў (у мінулым годзе 10). Ці былі гэта пытанні ўзроўню Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь? Канечне, не. Заяўніцы з вуліцы Савецкай Н.Кляпец парадак утрымання з пенсіі аплаты доўгу за камунальныя паслугі тлумачылі спецыялісты ўшацкага камунгаса, а адказ яна атрымала праз Ушацкі райвыканкам. Раней аналагічнае па сутнасці пісьмо было накіравана ад жыхаркі Ільюшына, таксама без папярэдняга звароту ва ўшацкія службы. Расіянка, якая набыла ў аграгарадку кватэру, думала, што яе ашукваюць з аплатай, не ўлічыўшы, што з замежных грамадзян аплата бярэцца па іншым тарыфе.
Нельга сказаць, што літаральна ўсе звароты “наверх” неабгрунтаваныя. Канечне, не. Часцей за ўсё людзі звяртаюцца паўторна, калі не задаволены адказам ці не атрымалі яго. Вось і ліста ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад жыхара вуліцы Першамайскай Пыцьева не было б, калі б спецыялісты камунгаса адразу ўніклі ў пытанне. Праблема ляжала на паверхні, як і водаправодная труба, якую прасіў заглыбіць заяўнік. Што паспяхова і выканалі зноў жа работнікі водаканала камунгаса.
Ні адзін зварот ні ў службу “адно акно”, ні да кіраўніцтва райвыканкама падчас прыёмаў ці “прамых тэлефонных ліній” не застаецца без разгляду. За 9 месяцаў у райвыканкам паступіла 126 зваротаў (на 41 меней, чым за аналагічны перыяд мінулага года). Два калектыўныя звароты мелі больш за 30 подпісаў і, як і адпавядае Дырэктыве №2, яны былі разгледжаны з выездам на месца, дзе заяўнікі атрымалі кампетэнтныя адказы ад адпаведных спецыялістаў.
Па-ранейшаму пераважная колькасць зваротаў датычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 41, 19 – транспарту і камунікацый, 11 – утрымання дарог, 2 – іх будаўніцтва, 4 – аказання транспартных паслуг, 8 – пытанняў гандлю, 5 – энергетыкі і паліва, 6 – землеўпарадкавання, столькі ж — занятасці, працаўладкавання і сацыяльнай абароны, 7 – аховы навакольнага асяроддзя.
Сельскімі выканаўчымі камітэтамі за 9 месяцаў разгледжана 337 зваротаў. Кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 22 асабістыя прыёмы ў райвыканкаме, у тым ліку старшынёй райвыканкама – 13, падчас якіх прынята 17 грамадзян. У ходзе выязных прыёмаў праведзена 46 сустрэч, падчас якіх кіраўніцтва райвыканкама прыняло 33 чалавекі, у тым ліку 15 – старшыня А.А.Кавалёнак, на тэлефон “гарачай лініі” паступіла 11 званкоў.
Літаральна ўсе заяўнікі атрымоўваюць адказы, хоць, як і гаварылася раней, не заўсёды станоўчыя. З-за адсутнасці сродкаў, а калі-небудзь і з-за немэтазгоднасці, не атрымоўваецца вырашыць пытанне адразу. Гэта датычыцца просьбаў грамадзян аб рамонце жыллёвага фонду, дарог, дваровых тэрыторый. Частка з іх застаецца на кантролі да поўнага вырашэння, як, напрыклад, пытанне ўстаноўкі водаразборнай калонкі па вуліцы Юбілейнай, адсутнасць вады ў частцы вёскі Вацлавова, замены фільтруючага элемента на свідравіне вёскі Астравенец ці будаўніцтва водаправода па Піянерскай. На кантролі ў райвыканкаме знаходзіцца 11 зваротаў з 24, што паступілі ад юрыдычных асоб.
Як і казалася раней, далёка не па ўсіх зваротах заяўнікі атрымліваюць станоўчыя адказы. Менавіта адмоўны адказ становіцца прычынай, па якой грамадзяне накіроўваюць паўторныя звароты. Напрыклад, літаральна ўсе інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд, прайшла справа У.Гарыслаўкі аб межах зямельнага ўчастка. Паколькі заяўнік хоча атрымаць толькі адзін адказ – у сваіх інтарэсах, то і звяртаецца зноў і зноў.
Разабрацца з сітуацыяй, дапамагчы, калі гэта магчыма, і не даваць пустых абяцанняў – менавіта такая задача стаіць перад кіраўніком кожнага дзяржаўнага органа, арганізацыі. А нашым жыхарам таксама трэба ўваходзіць у становішча, разумець, што не ўсё магчыма зрабіць адразу, а многія пытанні можна зняць і самім жыхарам. У любым выпадку ні адзін зварот не застаецца без разгляду і ні адно важкае пытанне, што датычыцца жыццядзейнасці чалавека, не пакідаецца без вырашэння.
А.СЕМІОНЕНКА,
загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ушацкага райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *